Не прападай мой сон!

Каханая мая!
Надзей маіх святло,
Каб яно век ішло!
Каб ты была і я!
Каханая мая!

Каб даў Бог нам дажыць,
каб нас чырвона ніць
звязала як с табой!
І ты мая, я -твой!
Каб даў Бог, як дажыць!

Мой малахітны свет!
Я шлю табе санэт,
пяе душа мая!
Санет той - ты і я,
Мой малахітны свет!

Каханая мая!
Ты чары ўсёй зямлі,
сабрала, каб былі,
мацнейшымі ўдвая,
с табой мы: ты і я
Каханая мая!

Званок мой залаты!
Хачу адну цябе
у шчасці і ў журбе,
і ў крыку нематы,
каб разам я і ты!
Званочак залаты!

Няма жаданей слёз,
што мне прынёс
мой лёс,
як явай стала ты
мой сон! мой залаты
Няма жаданей слёз!

Адзін хоць з нас няхай,
замоўкне і адчай
нам душыы ахіне
табе і гэтак мне!
І згасне небакрай

Не прападай мой сон!
табе усёй працы плён
і сілы ўсе аддам
і закахаю сам!
Каб не прапаў мой сон!


Рецензии