Рамонт

Нешта сумна стала ў хаце,
Трэба штосьці памяняць.
Не магу ўжо рады даці-
Буду хлопцаў нанімаць.
   Здэцца,добрыя хлапчыны
   Снарадзіліся рабіць:
   -Будзе ўсё найлепшым чынам,
   Красіць будзем і бяліць.-
Зранку ў клопаце няспынным
Па кватэры я нашусь:
Зараз прыйдуць жа хлапчыны,
Я ж дагэтуль прыбярусь.
   З кухні ўсё павынасіла,
   Шчэй шпалеры стала драць.
   Рабіць болей няма сілы,
   Стала хлопцаў тых чакаць.
Цэлы тыдзень іх чакала-
Не зважу вачэй з дзвярэй:
Ну якая жа навала
Напаткала тых людзей?!
   Ды "вяровачка звілася",
   Хлопцы весела гудзяць:
   -Зробім мы ў адначассе,
   Будзе добра ўсё,на "яць"!
   Хопіць можа ўжо на сёння?
   Пара нам і адпачыць.
   Давай грошы,гаспадыня,
   Працу трэба замачыць!-
Цэлы тыдзень зноў чакала,
А вакол і пыл,і бруд.
Лепш аванса б не давала,
Бо так доўга хлопцы п'юць.
   У рэшце рэшт рамонт адбыўся-
   Паспеў нервы паскубці.
   У п'янчуг розум згубіўся-
   Ім наперад не плаці!
 


Рецензии