Жыць дабром - на зло бядзе!
Мо' не спіш ужо даўно
І, табой даўно чаканае,
Льецца сонейка ў вакно!
Светла радасна сінічкі
Цінькаюць ў галлі бяроз,
Што не трэба рукавічкі,
Бо ўжо скончыўся мароз.
Нават дрэвы ажываюць...,
І ў час ранні, залаты
Пра каханне запяваюць
Сакавіцкія каты!
Усё ў прыродзе ажывае,
Бо вясна ўжо рэй вядзе
І адно жаданне мае -
Жыць дабром - на зло бядзе!
Свидетельство о публикации №115030805217