Арабiнавы лёс
Што калісьці трымалі народ.
Расхісталіся думак арэлі -
Каля дома зарос агарод.
Ад'язджаюць сыны на чужбіну,
Пакідаюць старонку сваю,
Дзе зіхціць, нібы кроў, арабіна,
Пад якой я ў самоце стаю.
Не кранае пачуццяў Радзіма -
Арабінай пазначаны лёс.
Там, дзе памяць калісьці хадзіла,
Мне ў трывозе не выплакаць слёз.
Тыя слёзы па лепшае долі
Адштурхнулі дзяцей ад зямлі.
Пахмурнелі і пушчы, і гоні -
Дзён віхуры надзеі змялі.
Свидетельство о публикации №115030805103