Куiнмi i Юмейнару

О! Муза мая!
Аб табе толькі мару!
Аб Куінмі ўсю ноч
мроіць твой Юмейнару!
Сон мінае мяне
і ляціць у той край,
дзе Куінмі ў сне
мяне кліча ў гай!
Дзе пяюць салаўі
і ў  чаромхі пажару
мы адны ўдваіх: 
ты і твой Юмейнару!
Дзе між вербаў і лоз
ціха рэчка бруіцца,
дзе вада чысцей слёз,
і нам шэпча вадзіца:
"мілы мой Юмэйнару!
Будзе вернай царыцай
твая Куінмі! 
Ты душы знайшоў пару
дык с сабою вазьмі!"


Рецензии