Памяць Чарнобыля

Лёг цёплы красавіцкі вечар
На беларускія палі
І роднай хараство зямлі
Ласкала вока чалавеча.

А чалавечсй працы плён
З нябёсау зоркі назіралі
І церушылі як каралі
На гарады і вёскі  сон.

Ды ў момант той як мірна спалі
Мястэчкі, сёлы, гарады,
Калі на роўнядзі вады
Заснулі нават самі хвалі

Страшенны выбух узарваў
І цішыню і сон прыроды
Наступствы ж атамнай прыгоды
Ўвес свет адолець памагаў.

І першымі, хто дапамогу
Вязлі ў край, дзяцей ляцчылі
Былі там немцы. Не забылі
Што мір дае дабру дарогу.

І што ўзарваны "мірны атам"
Нясе ўсім гора, далей, бліжэй
Ад Хірасімы  да Парыжа:
Палацам, хмарачосам, хатам

Бо 39 год назад
Вайна ў Еуропе адгрымела
І боллю ў памяці асела
А сцішыць боль ёсць кожны рад

Таму не дай Бог нам вайны
За мову ці жыцця прасторы!
Ніхто не ўцешыць маці ў горы,
Калі загінулі сыны!

Нікому Бог не даў дазволу
Жыццё, якое дарыць ён,
Забіць!Пасеяць плач, праклён
І разбурыць усё наўкола!

Бог нам дае жыццё каб жыць
Бо не дае яго нам вечна
Яно праходзіць хуткацечна
У міры каб дабро тварыць!


Рецензии