Жыццё

Шклянка малака ды хлеба луста.
Хуста. Сала шмат. Бурак. Капуста.
Хлеў. Царква. Калодзеж. Палаццё.
Лічыш простай справай ты жыццё,

Бо яно ізноўку ў тваёй хаце
З’явіцца ў абліччы кураняці,
Сядзе на далоні у дзіцяці
Сонейка з вясною пільнаваці.

Ды цялём вільготным спатыкнецца,
Неўзабаве ўсмешкай адаб’ецца,
Ды праз вымя пацячэ ў працяг
Вечнага жыцця салодкі смак.


Рецензии
Жыцце салодкiм будзе у хаце,
Калi у iм будзе смех дзiцяцi.
Пах малака i водар хлеба.
I глыбiня святога неба.
Калi там есць:" Люблю. Кахаю...'
Калi там родны край без краю.
Калi там мiр i лад, то хата
На шчасце будзе так багата!

Владимир Шиманович 2   15.04.2015 18:56     Заявить о нарушении
Шикарный экс! Спасибищщще!

Ольга Маро   20.04.2015 21:28   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.