Я табою не трызню!

Я табою не трызню,
я цябе кахаю,
і згараю без агню,
ўсёй душой згараю!

Бо ты мара і радня,
што радней не ўбачыць!
Дачакацца б таго дня ,
каб за ўсё аддзячыць!

Каб пад ззянне тваіх воч,
я пачуў такое:
"Мой каханы! Кожну ноч
быць хачу с табою!"

І няхай ідуць гады 
ў вечнасць, ці ў Лету.
с табой  буду малады,
як і быць паэту!


Рецензии