Нашы казкi

Ці ведаеш ты, куды зніклі русалкі?
Спрабуй адкзаць! Ці спужаліся палкі,
Ці то хрэсьбін не вытрымаў чысты іх пруд,
Ці, наўогул, ўсё казкі, для навукі атрут?

Не цягні, адкажы, дзе шукаць дамавых,
Вадзяных ліхадзееў і дзеў палявых?
Дзе та казка матуліна, песня ўначы?
Дзе бабуліны прыказкі, полымь ў печы?

Не чуваць. Усё замерла.
Але бачна здалёк,
Калі хтосьці раздзьме
Казкі той вугалёк

І спытае маленькі сынулька знарок:
Куды ўецца сцяжынка, што йдзе праз лясок?
Што шукаць там, на волі шырокіх палей? -
І успомніць матуля ўсіх тых звярэй

Пра якіх і сама ў дзяцінстве чула,
І раскажа малому пра прыгоды бусла,
Пра жыццё і пра волю, пра мора блакіт,
Пра русалку, якая сядзіць між ракіт.
 
І жыве та русалка ў казках людзей....
Не хавайце яе. Успамінайце часцей....

Сакавік, 2015


Рецензии