Мне жудасна

Мне жудасна. Не хачу скарыцца рэальнасці!
Сусвет глянцу, фэшн-трэндаў, заган, цынізму,
згубных звычак, новых павеў нармальнасці,
як мода на самагубствы ці змены метабалізму.

Напалохана звычайнай для ўсіх рэчаіснасцю,
дзе маладыя дзяўчыны кладуцца пад нож,
дзе патаемная блізкасць не з'яўляецца блізкасцю,
дзе чужыя пачуцці вынішчаюцца ні за грош.

Я сапраўды баюся жыць у такім сусвеце!
Што дзень смерці праз выпадковасць, дурноту,
штодзённа ў алкаголікаў нараджаюцца дзеці,
штодзённа мноствы выкідышаў ці абортаў.

Гадзіны перад люстрам. Кілаграмы таналкі,
з-пад якой не пазнаць сапраўднага твару.
Намалёваныя вобразы, а ў душах - звалкі.
Галоўнае прыгожы выгляд аватару!

Публічнае каханне. Нават цела напаказ.
"50 адценяў шэрага" - кніга пакалення.
Змораныя дыетамі людзі. Прадажны час.
Мода і індустрыя кіруюць сумленнем.

Пакінутыя жывёлы/дзеці. Багацце/бяднота.
Голыя шчыкалаткі выглядваюць праз джынсы.
Замест кніг ёсць танчыкі ці, напрыклад, дота.
Кожны чацвёрты носіць акуляры ці лінзы.

Пералічваць можна да бязмежнай бясконцасці.
Боязна. Вусцішна. Азірніся наўкола:
мы жывем у сапсаванай, няпэўнай  плоскасці.
Пакідаем нашчадкам пачварную "жыццяшколу".

 


Рецензии