Час
Дайце паслухаць секунд незваротных урокі.
Сэрца-гадзіннік алiчвае цiхiя крокі…
З кожнай хвілінай жыцця памяншаецца час.
З кожным імгненнем жыцця паскараецца бег.
Так, неўзабаве, і часу ўжо не застанецца.
Добры настаўнік – маё неспакойнае сэрца,
Бо спадзяецца, што выйдзе з мяне чалавек.
Той чалавек, што не будзе дарэмна чакаць
З неба надвор'я, а зробіць сябе самастойна.
Ставіцца трэба да часу заўсёды прыстойна:
У вечным пошуку кожны світанак страчаць.
28.02.2015
Свидетельство о публикации №115022800492
Нина Андрушко 05.04.2015 23:49 Заявить о нарушении