Настауник

Настаўнік

Настаўнік —важнейшай няма ролі ў свеце:
Запальваць у душах дзіцячых святло,
Каб добра было жыць усім на планеце,
Дабро назаўсёды адолела зло.

Настаўнік — цяжэйшай няма ў свеце ролі:
Заўсёды быць прыкладам у працы, у жыцці,
І нават калі сэрца плача ад болю,
На ўрок, як на свята, з усмешкай ісці.

Настаўнік — няма больш адказнае ролі:
Даць веды дзіцяці, вучыць: разважаць,
З сябрамі дружыць, не губляцца ніколі,
Бацькоў і Радзіму сваю паважаць.

Настаўнік — у свеце няма большай ролі.
Хоць скроні крануты ўжо сівізной,
Гады свае ён не адчуе ніколі —
Душа застаецца ў яго  маладой.

Настаўнік — няма лепшай ролі ў свеце:
Бо толькі настаўніку можна заўжды
За тое, што сэрца сваё аддаў дзецям,
Сябе ўбачыць ў вучнях сваіх праз гады.


Рецензии