Расстанне
Нас цягнік гудком трывожным разлучыў.
Праляцеў састаў - панурым стаў вакзал,
Ты паехала з Радзімы ў далячынь.
Дагарае ноч агеньчыкамі зор
І маўкліва пазірае на мяне.
А ў паветры развітальны цемры звон
Апаўзае белай поўняй па сцяне.
1990
Свидетельство о публикации №115022605319