Прагрэсiя палёту

Ракета пракалола купал неба,
І расплылося хмараю таўро.
А вецер раздзімаў аблокам рэбры,
А людзі падымалі ў чарках ром.

Зямля глядзела сумнымі вачамі,
Як сонца дагарала ў цішыні.
А людзі весяліліся, крычалі,
А лёс гартаў жыцця зямныя дні.

Бяздумная прагрэсія палёту
Вакол зямлі зацягвае пятлю.
А месяц сноў разгадвае самоту
І цэліць дзюбу ў мёртвую зямлю.
1989


Рецензии