Вясна i воля
Будзе лепшае жыццё.
Сыйдзе снег і напрадвесні
Развядзём мы свой касцёр.
Заспяваем, загукаем
Думак вольную вясну,
Што ўсміхнецца белым маем,
І абудзіць свет ад сну.
Ах, вясна! -- сястра і мара --
Што ж ты вабіш так мяне?
Шлях мой кветкамі паслала,
Луг схавала ў тумане.
Павяла дарогай тою,
Дзе хадзілі святары,
Каб зярнятка залатое
Я зямельцы падарыў.
Зерне тое лашчаць промні,
Палівае небасхіл,
Каб вясну я ўлетку ўспомніў,
І зімою ў сне прысніў.
Бо вясна -- жыцця надзея --
Нашых дум спрадвечны рух.
Мы вясною зерне сеем,
Каб мужаў у сэрцах дух.
Свидетельство о публикации №115022603849