Цыганii

Імчаліся коні, спявалі гітары.
Пранеслася чутка, што гэта рамалы
Палілі кастры, танцавалі да ранку:
Вяселле ў цыган - у рамалаў гулянка.

Ім ноч падарыла ўспаміны на зорках,
Дзе коні грымелі падковамі звонка.
Ляцела кібітка, бы вецер вясновы
З цыганскаю песняй, з цыганскаю мовай.

Агонь калыхаўся і слухаў гітару,
А я закахаўся ў цыганскую мару
Аб шчасці спрадвечным і песні вясёлай,
Аб конях даверлівых - крадзеных конях.
1989


Рецензии