Минск
пастаянна.
Вось не магу
з ім зладзіць апошні я час,
хоч ты плач.
Дзеці і жанчыны сыходзяць у растрэльную
яму.
Самы апошні спускаецца ў яму
скрыпач.
Сціслы іх шлях, прыступкі смяротныя
круты.
Да скрыпкі прыпаўшы худым вуглаватым
плячом,
Будзе іграць ён да самай апошняй
сэкунды,
Дагэтуль, як куля спыніць ягоны смычок.
У межах далёкіх жыцьцё сваё жыў
я іначай,
Стоячы на сцэне, сыходзячы дзе на прычал.
Шлях гэты горкі і мною даўно ўжо
пачаты, -
Проста спачатку я гэтага не заўважаў.
Ды па начах, адрываючы роздум упарта
Ад няўдач маіх дробязных альбо ўдач,
Будзе мне сніцца бяздонная мінская
яма.
Будзе мне сніцца ў яе адыходзячы
цвіркунчык-скрыпач.
За лiш
перад сьмерцю радзіну сваю
крэўну цэнім.
Шкадуем, што жылi ад продкаў сваіх
наводдаль,
Сьледам за імi спускаюсь па тых жа
ступенях,
Крохкую скрыпку сціскаючы - журботны
мой альт.
Позна цяпер пасля бойкі махаць
кулакамі.
У менску зямельку ўвабрата яўрэйская
кроў.
Продкі мае гэтую зямлю любілі вякамі,
Ды без узаемнасці, мусіла стацца любоў.
У блізкае мора цякуць абыякава рэчкі.
Крык жураўліны - падабенствам скрыпічнай
гульні.
Гэтую краіну мы зараз пакідаем
навечна, -
Будзьце здаровы, мае дарагія сябры.
Тэрмін канчаецца: вехі мінаюць без згоды.
Разам з чужымі ў краю азёр і балот,
Сыходжу за маім беспрытульным народам,
Сумная песня яго закругляе зыход.
пераклад з рускай - А.Гарадницкi
Свидетельство о публикации №115022509000