Памяцi Яугенii Янiшчыц
Звініць крынічка спеўна, звонка.
У шуме жытняга святла
Той кніжкі першая старонка.
У цішы вогненных начэй
Радкі спляталіся ў куплеты,
Каб думкі дыхалі лягчэй
І вершы крочылі да мэты.
Каб кожны дзень нёс хараство
Сваёй, а не чужое мовы,
Каб быў заўжды накрыты стол
Для тых, хто ў сэрцы песціць словы.
Хто памятае, што народ
Без мовы -- сірата няйначай,
Што наш славянскі дужы род
У гэтым свеце многа значыць.
1990
Свидетельство о публикации №115022506734