Калi-небудзь, як сэрца зацiхне...
І маё жыццё, і тваё...
У канцы - яркай зоркай успыхне
І згарыць, як сухое жніўё.
Ясным полымем пойдзе да неба
Мо' аб шчасці багоў прасіць,
Ды аб міры, які так трэба
Тым, каму на зямлі 'шчэ жыць.
Каб ні дзеці нашы, ні ўнукі
Не зазналі вайны ліхой!
Каб не ведалі вусны разлукі,
Каб шапталі: "Каханы мой!
Ты вярніся ў ноч ці ў вечар,
Яснай зорачкай узыдзі!
Маёй доляю будзь чалавечай,
Маёй радасцю! Толькі прыйдзі!
Ты вярніся! Хай край нязнаны
Мой табе не заменіць дом!
Ты прыйдзі да мяне, каханы,
Ахіні маё сэрца цяплом!
Адагрэй яго, бо ў трывозе
Скарчанела яно, праз гады,
Адстаяўшы ў вятрах, пры дарозе,-
Не сутрэў каб ты часам бяды!
Каб пазнаў паўзабытую вёску,
Каб сябе ў той вёсцы пазнаў,
Каб забыўся чужога ты лоску,
Каб славянку навек пакахаў!"
Калі-небудзь, як сэрца заціхне
Ды зляціць яснай знічкай з нябёс
Наша памяць на момант успыхне
І асвеціць кахання лёс!
калі-небудзь..., як зажадае
Сэрца шчасця ўбачыць часы,-
Няхай вершыкі пагартае
І пачуе яго галасы!
Свидетельство о публикации №115022510970