Гродна
Уходжаны і старажытны
Блішчыш ты сягоння красою
Цябе памятаю я іншым
Студэнчэскай светлай парою
У памяці плошча і помнік
І вуліца імя Ажэшка
І корпус наш заатэхнічны
Акадэмічная вулица, дзесяць
І хаткі, стаяць ля акраін
І брук, падразмыты дажджамі
А мы, маладыя студэнты
Глытаем навуку тамамі
Як нам, за адну пяцігодку
Яшчэ карпусоў збудавалі
І сажанцы, топаляў стройных
Студэнты ўсе дружна сажалі
Мы бегалі ў Нёман купацца
Заняткі, падчас, прапуская
А Нёман, як бацька, як маці
Пяшчотна вадой нас лаская
Як тут нарадзіліся думкі
Як буду калгас падымаць
А потым удзень і ў ночы
Я буду ім мысліць і спаць
Таму і кахаю я Гродна
Тут перша каханне маё
Дачка нарадзілася Эла
Тут шчасце пазнаў я сваё
З далёкіх шчаслівых, тых пораў
Прайшло, ужо сорак гадоў
Квітней, развівайся мой горад
Адкуль у жыццё я пайшоў
Свидетельство о публикации №115022409060