***
У час, калі рукі Хрыста праціналі цвікі.
І нават Варава адчуў, што прыдзе хутка гора:
І будуць пакутаваць людзі ў бязвер'і вякі.
Ірваліся думкі з крыжа акраплёнага ў неба,
Туды, дзе для веры заўсёды адкрыты шляхі:
Бо вера не згіне, калі ёсць у веры патрэба,
Яна вырастае ў малітве і лечыць грахі.
Сляпое бязвер'е знішчае спадзеў чалавечы,
А прага ўладарыць чапляе ілжывыя маскі.
Хрыстос уваскрэсне: Ён веру ўратуе, залечыць,
Каб мы ўсе спазналі крупіначку божае ласкі.
Свидетельство о публикации №115022406572