***

Паэт маўчаў,
Калі спявала сэрца
І ў квецені тапілася душа.
Паэт чакаў
Мелодыі і сэнсу
Ад вастрні пяра, а не нажа.

А я ў яго вачах адчуў трывогу
За белы май,
Што хутка адцвіце,
І белымі пялёскамі пад ногі,
Бы змяты ліст паперы ападзе.

Адно настрой,
Што прагна вабіў вочы,
Не згіне ў сэрцы кветкай пачуцця.
Паэт маўчаў,
Бо піша той, хто сочыць,
Хто вымярае сэрцам сэнс жыцця.


Рецензии