***

Я дзесьці паміж горадам і вёскай,
Бы маладзік над зоркамі павіс.
Мой настальгічны сум па тых бярозках,
Што на мяне глыдзелі зверху ўніз.

О, прыгажуні, хораша мне з вамі!
Хоць вы даўно мяне перараслі-
Я вам пішу святочнае пасланне -
Віншую вас з вясеннім днём раслін.

У ім - матыў гадоў маіх юначых,
Дзе мары дзён імчалі да нябёс,
Дзе пах вясны і спеў чароўнай Начы
Жылі ў душы. Мой гартавалі лёс.
1983


Рецензии