Беларускi лёс
Што да магiлак не данёс,
Згубiў што сярод дробных спраў,
Мы называем - беларускi лёс.
Ён - з нараджэння ў полi крыж,
Сцяжынка памiж шэрых хат.
Ён – цiшыня, калi iзноў маўчыш,
Iржа сталёвых цяжкiх крат.
Ён - лён счарнеўшы пад дажджом
I горкi подых навальнiц.
Ён - рэчка з абмяльчалым дном,
Бруенне пчол каля каплiц.
Ён - колер зеленi з крывёй,
Наш гонар i фальклорны кошт,
Ён - грак над мокраю раллёй
I бульбы смачнай важкi кош.
Што наш народ не атрымаў,
Што праз вайну сам перанёс,
Што ў сваiх руках трымаў,
Завецца проста - беларускi лёс.
Сяргей Качанаў-Брандт, 24.02.2015
Свидетельство о публикации №115022405426