Прывiд у свеце
Што хаваецца па кутках,
Што ляжыць на вуліцах ноччу,
Я губляю сябе кожны раз
У сумненні,што ўсё яшчэ крочу.
Гэты свет, што заўжды ля цябе,
Разбіваецца, плямы стварае,
Ведаеш, я ўжо для сябе
Назаўсёды, навекі чужая.
Кроплі, кроплі - гляджу ў нікуды,
Я лунаю, я марна спрабую,
Кожны раз сустракаю прывід
І яго ў сваіх снах я цалую.
Не глядзі ты ў гэту ваду,
Там губляецца ўсё назаўжды,
Рыбы там цябе пазнаюць
І бясконца глядзяць у нікуды.
Свидетельство о публикации №115022400250