У цемры хмар
Шукаю вобраз светлы твой.
Я ў палоне думак, мар...
Чаму ты сёння не са мной?
Не вытрымаць мне гэты сум
І не стрымаць сваёй душы.
Цяжар балючы я нясу,
А ўнутры: "Дышы! Дышы!"
І кожны ўдых у апошні раз,
І немагчымы новы крок.
Ўвесь свет калісьці быў для нас,
Цяпер ж застаўся страты зморк.
У час адчаю, забыцця
Не знішчыць сэрца, бо яно
Цягліца толькі ў грудзях -
Вядома гэта ўсім даўно.
Але, хутчэй мне адкажы,
Калі здаецца, што згніло
Амаль палова ад душы,
Ці аднавіцца, як было?
Свидетельство о публикации №115022411181