Свiтае ужо...
Займаецца надзеяй новы дзень,
І сонейка ўмытае ўзыходзе,
І за сабою хмарачкі вядзе.
І абуджаюцца заботы і трывогі...
Надзеі, планы. З імі радась і праклён
Хоць, дзякуй Богу, лёгка крочаць ногі,
Але ж да мэты крокаў мо' мільён!
І толькі сэрца радасна вітае
Святла праменьчык з роднай стараны,
Бо душы нашы ён святлом злучае,
І весткай аб табе прыходзе ў сны.
Свидетельство о публикации №115022309199