Глыбоцкi блюз

Я быў звычайным алкашом,
Калі зайшла гаворка.
Па вёсцы бегаў галышом
Днём кожнага аўторка
Ды галасіў, што я – паўлін,
Мяне ламалі дыярэя і флюс,
Але ўсё гэта зняў за некалькі хвілін
Глыбоцкі блюз.

І сябра мой, Сяргей Казлоў,
У горла ліў ды тусіў,
Не мог звязаць і пары слоў
Ды працаваць не мусіў.
Але і гэты недарэка кінуў піць,
Таму матай сабе на вус,
Што нават з малпы чалавека змог зрабіць
Глыбоцкі блюз!

І гэты блюзавы палон
Ужо не адпускае,
Бо аніякі Элтан Джон
Так сэрца не кранае.
І хто сябруе з галавой,
Таму не трэба больш ніякіх спакус,
Бо разганяе нават хмары над Масквой
Глыбоцкі блюз!

23.02.2015


Рецензии