Родны край

Ці здрада, ці дамова,
Усё адно па ночы.
І мова не нанова,
Калі пустыя вочы.
Паўсюдна перакос:
Мо, ты ўгару не тое нёс
Ці столькі слёз –
Лёс?

Родны край: шыпы і ружы.
Любы край у дзікіх скоках кружыць.
Родны край: адныя хмары.
Далёкі мілы край, які ты зараз?

Тут ёлупняў хапае
(Няхай бы памыліўся):
Адзін заўжды капае,
Другі каб уваліўся
Ды вылезці б не змог,
Каб горкі подых перамог
На вусны лёг –
Плёх.

Родны край: шыпы і ружы.
Любы край у дзікіх скоках кружыць.
Родны край: адныя хмары.
Далёкі мілы край, які ты зараз?

І дзень, як тая гонка.
Жыццё, як п'еса Брэхта:
Старонку за старонкай
За нас гартае нехта,
А нас узяў ды змыў:
У п'яным гомане карчмы
Сярод зімы
Мы.

Родны край: шыпы і ружы.
Любы край у дзікіх скоках кружыць.
Родны край: адныя хмары.
Далёкі мілы край, які ты зараз?

20.02.2015


Рецензии