За што?
За тое, што долі нам Божа не даў?
За тое, што мы, як былінкі ў полі
Жылі ў заботах, а вечны бег спраў
Нам душы штодзённа няволіў?
Ці можа за тое, што мірна жылі,
Чужога не бралі ніколі?
Ці можа за тое, Багі што далі
Праблем і іспытаў даволі?
За што мне сястрыца цябе прабачаць?
Бо грэх за табою нязнаны.
Прабач мне, што вусны мо' часам маўчаць
Ды помняць свае толькі раны!
Прабач, калі часам мо' сіл не стае
Табе напісаць: "Прывітанне!"
Прабач, калі сэрца крычыць, не пяе,
Бо вока не мроіць світання.
Дарую табе я зямныя грахі!
Даруе хай кожны, як зможа!
Даруй, што ў вершах бываю ліхі!
Каханне ж прабачыць нам Божа!
Свидетельство о публикации №115022206073