МАРЫ
Чаму ў вольны час складаю вершы?
Я адказала, што хачус таць хмарай,
Каб на зямлю дажджом упасці першым.
Каб змыць з яе ўсе колеры нахабства,
Гразь чэрствасці і жорсткасці налёты
Лёд абыякавасці, пустаслоўя царства,
Халоднай крывадушнасці сымёты,
Прынесці вільгаць перасохшым вуснам
І ажывіць духоўнасці карэнні,
Каб чалавечнасць зелянела густа
І абуджала добрыя імкненні.
Свидетельство о публикации №115022104375