Краю мой родны!

Краю мой родны
Далёкі і блізкі
Вёскі і гарады
Стынуць на ветры
Сыноў абеліскі,
Што баранілі тады...

Што баранілі
Матак, каханых
Ад злой навалы ліхой
Колькі надзеяў
Мараў зламаных
Леглі на вечны пакой!

Краю мой родны
Дай табе Божа
Долі тае не спытаць
Каб маці з сынам
Гэтак прыгожа
Мірна маглі там стаяць!


Рецензии