Вочы закаханых
Тым сонейкам надзеі,
Якім здавён жыве зямля
З якой мы радасць дзелім.
Усмешкі той яскравы дзень
Расцвіў на вуснах ночы -
Бы дзьве лілеі на вадзе
Зіхцяць каханых вочы.
Я з іх хачу надзею піць,
Як п'е ваду лілея,
Якая ўночы сонца сніць,
І ўдзень спякотны млее.
Дзяліць з табою ноч і дзень
І ў радасці, і ў скрусе,
Каб мары светлых тых надзей
Квітнелі ў Беларусі.
Свидетельство о публикации №115022002678