Памяцi майго дзеда Георгiя Андраюка
Калісьці дзед мой ездзіў лес саджаць.
Плылі ў Канадзе родныя аблокі,
Ды толькі ў снах не пахла сенажаць.
Там не было прыгожай Белавежы,
Дзе рык зубрыны дрэвы выцінаў.
Здалёк гукалі дзеда тыя межы,
Дзе папараць купальская цвіла,
Дзе неба размаўляла з туманамі
І цалавала вуснамі зямлю,
Дзе продкі свае голавы паклалі,
Загінулі з расейцамі ў баю.
Канада, ты дала яму надзею
Прыдбаць зямлю, пабудаваць жытло,
Каб дзеці: Павел, Вольга і Надзея
Спасціглі вечнай мудрасці святло.
Прывёз з Канады памяць на Радзіму:
Гадзіннік "АBRA", біблію, абраз -
Каб мара лёсу стрэлкаю хадзіла,
Нагадвала пра той далёкі час.
Свидетельство о публикации №115022002479