Усё было i усё прайшло
І больш назад не вернецца
З вадой у мора ўцякло
Адно зямля ўсё верціцца.
І хутка можа на пакой
Не дом а ў дамавіну...
Мой родны край! Жыву табой!
Цябе любіць не кіну!
Ні той Тучанкі ціхай плынь,
Што у памяці віруе,
Ні родным ціхае "амінь"
Хай рай ім бог даруе!
Мы помнім вечна цеплыню
Дзён маладых вясковых
І нам так хочацца агню
Вачэй, спатканняу новых!
Бо колькі б не адмераў лёс
Іспытаў чалавеку
Ён знойдзе радасць паміж слёз
І так было адвеку!
Свидетельство о публикации №115021903562