Вечар ля Нарачы

Па-над Нараччу вечар.
Па-над соснамі - ціша.
Маладзік, нібы ў вечнасць
Ёй лісты свае піша.

Па-над Нараччу думкі
Шагацяць чаратамі.
Тыя дзіўныя гукі
Нас з табой апанталі.

Мая мілая Нарач! -
Ты зямлі маёй сэрца.
Ты -надзея і мара,
Што з нябёсаў ліецца.

Я з каханай у лодцы
Твае думкі чытаю,
Дзе схавалася сонца
Майго любага краю.

Засынаюць тут зоркі,
Баюць сны да світанку,
Каб твой голас быў звонкім,
Бы мелодыя ранку.


Рецензии