Я цябе чакаю...
Ў балатах хмызы,
Хвоечкі пахілыя
Між стажкоў лазы.
Дзе таўкуць камарыкі
Мак у ступах вечны,
Светлячкоў ліхтарыкі,
Дзе так быстрацечны.
Дзе нас ноч вянчала
Кужалем туману
Дзе каханне стала
Клятвай без абману
Там, у белым краю
Ў лесе ці то ў полі
Я цябе чакаю
І нікога болей!
Свидетельство о публикации №115021811033