Снег и Марыля

Снег, што ахутваў душу яе, ператварыўся ў рэкі слёз.
Ен не вытрымаў боль дзіцячага сэрца,
Снег пабег да таго, хто зможа адчыніць вязніцы дзверцы,
Той самай вязьніцы дзе схавана шчасце малюткі, забытае ў цемры студзеньскай сцюжы.
Снег стаў лужынай, а потым ледзяным катком, а пасля і зноў пабег раўчуком,
Але ніхто не змог яму адказаць, дзе схавана шчасце яе.
і толькі над прорвай шляху свайго ён сустрэў сакавіка,
і ён адказаў, што навек шчасце людзей сыходзіць туды, дзе плывуць аблокі
шчасце - гэта матуля, тата сястра,
- Добры ты дзівак, трымай гэтыя крылы і ляці ў нябёсы - прамовіў сакавік.
І снег лёгкім воблакам узняўся туды, адкуль мы чуем анёлаў галасы.

Марыля глядзела ў акно, яе сумныя вочы, як быццам крычалі аб дапамозе, яна шукала ззянне родных вачэй у людзях, што праходзілі міма яе вокнаў
Марыля часта задавала сабе пытанні, і кідаючы погляд на партрэт, што вісеў на сцяне злёгку пакрытай пылам, як быццам атрымлівала ўсе адказы.
Яе думкі адлучылі яе на гады ад спеваў птушак па вясне, ад прамянёў летняга сонца і нават пра восень забылася яна, і тут наступіла зіма....
Марознай раніцай пайшла на магілку той самай, І раптам сняжынка на нос ўпала, казытліва усмихнулась Марыля, і як быццам ліст прачытала ...
Не чакай, не сумуй, я з табой, маё дзіця ... твая Матуля.


Рецензии