Адраджэнне

Блукалі мы ў няўрымслівым Сусвеце,
Шукалі дазвалення быць сабой.
Блукалі доўга, як малыя дзеці,
Пакінутыя мамай за мяжой.

А ў гэты час віхура бушавала,
Старэлі людзі, нараджаўся хтось...
А нам было ўсяго на свеце мала,
Або занадта многа. Маладосць

Нібы аргазм, застыла ў імгненні,
І нашы родныя гублялі нас.
У гэтым доўгім нашым летуценні
Праходзіў час.

Узнікла многа версій, шмат нядобрых,
Што мы слабыя, псіхі, гультаі.
Нас абудзіў з табой вясновы подых,
Альбо ўяўныя грымучыя баі?

А можа, нашы родныя пазвалі
За цёплы стол усмешак і цяпла?
Мы не знайшлі сябе, а захавалі.
Бывай здаровы. Я сябе знайшла.

Я ведаю, і ты ўжо гатовы
Адкінуць коўдру, узняці галаву.
Падкінь у свой агонь сухія дровы.
Ідзі на голас, я цябе заву.

17 лют 2015


Рецензии