Палессю
Добры дзень! - ля Прыпяці лугі.
Хай салоўкі вам спяваюць песні,
Падпяваюць дружна берагі.
Ля вады так хораша пяецца -
Песня тая з хвалямі плыве.
І ад песні той квітнее сэрца,
Бо Палессе песнямі жыве.
Тут і чаплі і буслы-гарэзы
І арлан вялікі белахвост.
Ладзяць птушкі тут свае імпрэзы,
Задзіраюць ганарліва нос.
Бо само Палессе - гэта песня,
Без якой не марыць і не жыць,
Бо яна, як павадак той весні
Ручаём-гарэзнікам бяжыць.
Свидетельство о публикации №115021508740