Роднай вёсцы
Мая прыгажуня маленства!
Цябе ў гэтай пушчы не кожны б знайшоў,
А той, хто знайшоў, застаецца.
Вясной ты хаваешся ў белых садах
І сонечным цёплым праменні.
Вясной тут чаромхі прыветлівы пах,
Тут спевы, гулянні, вяселлі.
Улетку прыгожа тут ліпа цвіце,
А рэчка, хістаючы лозы,
Вяночкі ўспамінаў на хвалях пляце
Жыццёвай, палесскае прозы.
А проза хаваецца ў працы людзей --
Без працы не будзе і вёскі:
Зямля апусцее, а стомлены дзень
Не ўчуе жыцця адгалоскі.
1983
Свидетельство о публикации №115021505012
http://www.stihi.ru/2015/02/15/9111
Натхнення Вам!
Сергей Ясонов 02.03.2015 22:20 Заявить о нарушении