Птушыныя яйкi

Гарачы летні дзень змарыў мяне,
Каб я прылёг на ліпеньскія травы
І на зялёным, мяккім дыване
Даў адпачыць касе ад важнай справы.

А вочы праглі дбайнага дажджу,
Пчалінай песні над квяцістым лугам,
Там, дзе зрання з касою я хаджу -
Траву ў валкі сплятаю цесна, туга.

Ды раптам - бачу ў купіне гняздо.
Я тут касіць - не маю, браткі, права.
Тры яйкі ў ім... Касы маёй лязо
Ледзь трох дзяцей у птушкі не забрала.

Ды вось яна! - то жаўранак - вяшчун
Касца з касою з лугу праганяе.
Ды так і быць - я сам таго хачу,
Каб птушаняткі вывеліся з яек.


Рецензии
Цікаво! Перший раз читала білоруською.

Елена Евстратова Донецк   15.02.2015 23:01     Заявить о нарушении