Ценности
І не ляжаць на талерках у школьных сталовых.
Нараджаюцца разам з любоўю і разам з горам,
Застаюцца пасля скандалаў і недамовак.
Тое, што вечна – не бачым у акулярах,
З нядбайна-дурным мы гатовыя жыць гадамі.
Не разумеем таго, аб чым часта марым,
Але менш эмоцый – мы так захацелі самі.
Каштоўнае – гэта тое, што знойдзем пасля
Таго, як свабодзе і шчасцю зачынім дзверы.
Я вас прашу, о, не стаўце наперад “я”
Ёсць толькі “мы”
І адзін аднаму не верым.
Зіхацелі гірлянды да самай ночы,
Мы чыталі пра космас і пра хваробы сэрца.
Каштоўнасці – гэта твае міласэрныя вочы
І калі у мароз цябе хтосьці пускае пагрэцца.
Свидетельство о публикации №115021411110