Валянцiнка 2015

Хаткі беларускія,
Родныя палі,
Дзе сцяжынкі вузкія
Стужкамі ляглі.
Дзе ячмень калосіцца
І сінее лён,
Куды сэрца просіцца
Феі наўздагон!
Куды цягне сілаю
Песня жаўрука,
Дзе абдыме мілую
Малайца рука.
Будзе ў падарунак
Вуснаў мёд вішнёвы,
Стане пацалунак
Падмуркам дамовы!
Клятвы, што да скону,
Пака будзе жыць,
Каханай карону
Ёй адной насіць!


Рецензии