Шчодры вечар
І наступае шчодры вечар,
Захінуць вокны трэба
І прасіць нечага
У лёсу прынаднага:
Дэеўкам - жаніха вабнага,
Жанчынам - усяго поўна,
А мужчынам...
Дык тым усё роўна.
Яны ж не гадаюць:
Не сыплюць пеўню зерня
І не чакаюць,
Куды ён дзюбу паверне.
Выводзіцца звычай,
І на вёсках ужо не шчадруюць,
Хоць калядак не чакай ,
Бо ўсе працуюць
На Інтэрнэт-глебе.
Там шчадрэц не патрэбен.
Вядзе там справы
Камп'ютаршчык удалы.
Засталося нам толькі
На сцэне абыграць,
Як Гогаля калатоўкі
Будуць косці перабіраць
Кавалю Вакуле.
Якая ж то акула
Праглынула старое,
Што магло б расквеціць
Жыццё і маладое?
Каб расквеціць цудам
У сучасным свеце
Простым людзям
На калядным банкеце.
Ганаруся простым людам,
Яго бо творчасць!
Няпомнячай прыблудай
Не давядзі стаць,Госпадзь!
Свидетельство о публикации №115021300876