Сястры на дзень нараджэння
Каляндар прыдумалі людзі!
Хачу,каб сто гадоў
Дыхалі твае грудзі.
Ты прасі Бога вечнага,
Бо што для яго
Тыя гадоў сто
Жыцця чалавечага!
Восенню белыя грыбы
У залацістым лесе
Каб у кошаль клала ты
Колькі ўлезе!
Каб скакала казой
Па жыцця сцяжынках
У свае сівыя сто,
Мая ты жанчынка.
Дзень Хрышчэння Сына
І твайго нараджэння,
Як суседзяў двое,
Яблыка як дзве палавіны.
Не булькочуць ручаі
У такую пору,
На беларускай зямлі
Ляжаць снега горы!
А на Іардане
Такія прыроды знакі,
Што ў сакавіку
Цвітуць ужо макі.
Жыві сваім сэнсам
То сур'ёзна,то жартоўна,
Мышкай ці сэнсарам
Пішы добра,памяркоўна.
Зімовае сонца,як поўня,
Свеціць,ды не грэе,
А ты жыві малітоўна,
І шчасце да цябе прыспее.
Свидетельство о публикации №115021300695