Успамiны дзяцiнства
Ўскалыхнула пачуцці мае:
На абрыве галін - успаміны
Дзён мінулых, дзе рос і сталеў.
Усміхаецца раніцы вёска -
У буслянцы стракочуць буслы.
Ззяюць пацеркі дзён на бярозках,
Пазалотай квяцістай вясны.
Ля старое калгаснае кузні
Балакея кувалда звініць.
Мае думкі ў тых гуках пагрузлі -
Вырываецца з памяці ніць.
Мне на нітцы вузлоў не разблытаць,
Не вярнуць тых дзядоў і бабуль,
Што спявалі і сеялі жыта,
Баранілі Радзіму ад куль.
Не знайсці той маленькае хаткі
Цёткі Надзі, што лёс пражыла,
І мяне ўзгадавала на градках,
Каб расла маіх дум збажына.
Свидетельство о публикации №115021303941