Гаспадыня-лiса
Выцягну цябе
За зялёнае вуха -
Будзеш на стале!
У супах ды аладках,
І чырвоных баршчах
Такія вось парадкі!
Яшчэ у рускіх шчах.
Кропу парасончык
Вонкава і ў сабе
Ганарыста фасончык
Трымае на градзе.
І морквы парасончык
Так паспее,
Быццам жоўтае сонца,
Што ў небе млее.
Калабкі капусты
Ад гаспадыні-лісы
Уцякаць не пусцяцца
У зялёныя кусты.
Таму і мілыя расліны,
Што дораць нам
Яду,вітаміны
І ўцеху вачам.
І шчыра лісую
Я перад імі,
Мяне і такую
Разумее расліна.
Не толькі ўночы,
Калі Купалле грае -
Кожны дзень у вочы
Ёй пазіраю.
Калі ж мятуць снягі,
Дык градкі дачныя
У слоікі перайшлі
І стравы смачныя.
А часнычок!Які тон!
Яго прафесія - дэзынфектар,
А яшчэ ён
У нас грамадскі лектар.
Часнок-акадэмік
І памочніца-цыбуля
Развіваюць тэму -
"Хваробе будзе дуля"
Гаспадыня-дыня,
Багаты твой клуначак!
Ты і сэрца сваё вымеш
Градкам у даруначак.
Гаспадыня-ліска,
Як чалавек усякі,
Маеш сэрца-міску,
Поўнае падзякі
Свайму агароду,
Раслінкам зялёным,
І дрэву-радаводу,
Што расце дома.
Свидетельство о публикации №115021301149