Не веру
А што яны хочуць сказаць?
Ды словам я не вельмі веру...
Пачуцці-як іх распазнаць?
Каму жа верыў ты так свята,
Яны пакінулі цябе,
Жыццё на фокусы багата,
Спакою не знайдзёш нідзе.
Здаецца,моцна мы любілі,
На самай справе-усё прывід.
Няма любові да магілы-
Усё,што была,то прыкід.
А я,дурніца,спадзяюся,
Што не закончаны шчэ баль,
І да цябе я так імкнуся...
Навошта гэты "экстрымаль"?
А захацеў бы-усё багацце
Сваёй душы бы аддала.
Ды ў цябе сваё паняцце:
-Тваю б свабоду не ўзяла!?-
Навошта мне твая свабода?
Як хочаш-так сабе любі,
Ды не шукай сабе прыгоды,
Свае пачуцці не губі!
Усё аднойчы нам даецца,
Жыццёвы шлях не паўтарыць,
Нядоўга наша сцежка ўецца-
Нам засталося мала жыць.
Кладуцца словы на паперу,
А горыч нельга мне схаваць:
Тваей любові я не веру,
Што неаб'ёмна-не аб'яць.
Свидетельство о публикации №115021207014