Паляванне на шэрых пацукоу
Над Свіслаччу бэзавым золкам
cонца нясьмелае лашчыць сьнягі,
Змажу алеем старую дзьвухстволку –
Час паляваць, Менску мой дарагі!
Брустверам берага аж да Арлоўскай,
Подбегам, шпегам,
выжлай, ваўком;
Сьцяг баявы чырванее палоскай
Яснай заранкі над малаком.
Дзе ты, пацучча, вылазь з кабінэтаў!
Часам і вам неабходны шпацыр!
Шроту майго пакаштуйце пры гэтым,
Станеце з дзіркамі ўраз, нібы сыр.
Першы зарад – за дзяўчат будзе сёньня,
Вашыя білі якіх цівуны,
Цісну курок за руіны Гародні,
За павуціньне хлусьні і маны.
Дзе ты, ганебная шэрая зграя,
Служыш бяздумна цару-пацуку?
Трапна старая дзьвухстволка страляе…
Лепш не трапляйцеся мне пад руку!
2007.
Свидетельство о публикации №115021003008